У судзе прадстаўніца аблвыканкаму Ала Сусарэнка не прызнала прэтэнзіяў партыйнага актывіста. Спаслалася на тое, што Васіль Палякоў падаў няправільна аформленую заяўку. У спадара Палякова іншае меркаваньне наконт забароны грамадзкага мітынгу напярэдадні 20-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі:
(Палякоў: ) “Рашэньне Гомельскага аблвыканкаму палітычна матываванае. Забарона была не таму, што мы нешта ня так напісалі, а таму, што ў гэтым чарнобыльскім мітынгу павінен быў узяць удзел Аляксандар Мілінкевіч”.
Да суду Васіль Палякоў, як і прадугледжана законам, абскарджваў дзеяньні Гомельскага аблвыканкаму ў Саўміне. Аднак адказ на свой ліст ён атрымаў не з ураду, а зь Міністэрства юстыцыі, якое паведаміла, што ня можа “даваць прававую ацэнку дзеяньням органаў мясцовага кіраваньня”.
Судзьдзя Сяргей Шыцікаў працягне разгляд пазову Васіля Палякова да аблвыканкаму 21 ліпеня. Чакаецца, што ў гэты ж дзень абвесьцяць рашэньне.