Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У школах горада пачаўся прыём дзяцей у першыя класы беларускіх, рускіх, яўрэйскіх і польскіх школ” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 17 ліпеня

“Комуніст”, 1936 год:

“У школах горада пачаўся прыём дзяцей у першыя класы беларускіх, рускіх, яўрэйскіх і польскіх школ… Рускае насельніцтва, пражываючае ў межах горада ад ракі да вуліцы Карла Лібкнехта, падаюць заявы ў 3 рускую школу, а пражываючыя ад вуліцы Карла Лібкнехта да авіягарадка ў 26 рускую школу. Пры заяве бацькі або асобы, іх замяняючыя, павінны прадставіць дакументы: метрычны выпіс і пасведчанне аб прышчэпцы воспы”.

“Советская Белоруссия”, 1946 год:

“Савет Міністраў Беларускай ССР прыняў пастанову аб будаўніцтве жылога дому на 40 пяціпакаёвых кватэраў для работнікаў навукі гораду Менску. Дом вырашана збудаваць па Савецкай вуліцы паміж вуліцамі Валадарскага і Камсамольскай. Гэта будзе адзін з найбольш прыгожых будынкаў, узьведзеных у адпаведнасьці з новай схемай пляніроўкі гораду Менску. Вырашана, што жылы дом работнікаў навукі будзе заселены ў ІІІ квартале 1947 году”.

“Советская Белоруссия”, 1966 год:

“Параўнальна нядаўна зьявіліся новыя парушальнікі спакою, ад якіх няма куды падзецца, — уладальнікі транзыстараў. Відаць, надышоў час выдаць спэцыяльнае распараджэньне гарвыканкаму, якое строга забараняла б злоўжываньне ўсімі радыётэхнічнымі сродкамі як у жылых памяшканьнях, так і вонкі. Варта пераняць распараджэньне, якое далі гарадзкія ўлады Лёндану: у парках цяпер забараняецца карыстацца транзыстарамі, каб наведнікі маглі спакойна атрымліваць асалоду ад сьпеваў птушак”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG