Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту перад амэрыканскай і расейскай амбасадамі ў Менску (фота)


Севярын Квяткоўскі, Менск Больш за дваццаць беларускіх антыглябалістаў трымалі ў руках плякаты з надпісамі “Свабоду палітвязьням”, “Іх 8 — нас 6 мільярдаў”, “Не — “вялікай васьмёрцы”, а таксама паспрабавалі перадаць у расейскую амбасаду пэтыцыю. Акцыя стала часткай міжнароднай кампаніі супраць глябалізацыі, якая адбываецца ў часе адкрыцьця сустрэчы “вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе.

Пакуль частка антыглябалістаў стаяла насупраць амэрыканскай амбасады, другая частка паспрабавала перадаць зварот у расейскае дыпляматычнае прадстаўніцтва. У лісьце гаворыцца пра актывізацыю перасьледу ў Расеі іншадумцаў, пра непакой беларусаў за сваіх расейскіх паплечнікаў з альтэрнатыўных уладам арганізацыяў і рухаў. Тлумачыць удзельнік акцыі Антон:

(Антон: ) “Расейскія ўлады дзейнічаюць тымі самымі спосабамі, якімі дзейнічалі беларускія ўлады падчас выбарчай кампаніі. Людзей затрымліваюць на 10—15 сутак за лаянку на вуліцы”.

Але ў расейскай амбасадзе пратэстоўцаў не прынялі. Кажа Ўладзіслаў:

(Уладзіслаў: ) “Сказалі поштай слаць. Міліцыянт адмовіўся ад таго, каб мы паклалі перад амбасадай. Маўляў, інакш мы будзем затрыманыя за замах на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі”.

Зьяўленьне групы маладых людзей было нечаканых як для міліцыянтаў, гэтак для аховы амэрыканскай амбасады. Толькі калі ўдзельнікі акцыі пачалі разгортваць плякаты, да іх падбеглі міліцыянты з пытаньнем — што адбываецца? Пакуль міліцыянты каля дзесьці хвілінаў раіліся па рацыях з кіраўніцтвам, антыглябалісты згарнулі плякаты й разышліся.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG