Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крупках пройдзе этна-фэстываль“Вольнае паветра”


Радыё Свабода У мястэчку Крупкі Менскай вобласьці адбудзецца фэстываль этнічнай музыкі “Вольнае паветра”. Ягоным арганізатарам выступае лідэр гурту Pete Paff Піт Паўлаў пры падтрымцы піўной кампаніі “Баброў”. Канцэрт распачнецца а восьмай вечара ў суботу й будзе доўжыцца да трэцяй раніцы нядзелі.

Удзельнікамі фэстывалю будуць такія вядомыя этна-калектывы, як Guda”, “Яр”, “Тройца”, “Палац” ды іншыя. Акрамя таго, удзел у канцэрце возьме габрэйскі калектыў Minsker Kapelier. Араганізатар імпрэзы Піт Паўлаў мяркуе, што фэстываль стане традыцыйным і колькасьць замежных этна-зорак год ад году тут будзе павялічвацца. Мэту запачаткаваньня новай традыцыі спадар Паўлаў патлумачыў гэтак.

(Паўлаў: ) “У нас проста няма фэстываляў. У нас ёсьць толькі прасавецкі “Славянскі базар” і “Маладзечна”, дзе тон задаюць расейскія зоркі. А хацелася б, каб усе гэтыя фэстывалі праходзілі з удзелам нашых артыстаў. Нашыя артысты – яны нашыя. А ў якасьці зорак запрашаліся б сапраўдныя, сусьветныя зоркі. І мы будзем працаваць у кірунку павелічэньня зорак”.

Паводле спадара Паўлава, “Вольнае паветра” для удзельнікаў і гасьцей будзе такім у літаральным сэнсе слова: сцэнічная пляцоўка фэстывалю разьмесьціцца ва ўрочышчы “Лаўстаўчыныя гнёзды”, на беразе ракі “Бобр”. Гэта першы этна-фэстываль, які пройдзе па-за межамі сталіцы на адкрытай пляцоўцы. І гэта адна зь нямногіх магчымасьцяў для этна–музыкаў выступіць перад беларускімі гледачамі, кажа адзін з удзельнікаў гурту “Тройца” Юры Паўлоўскі.

(Паўлоўскі: ) “Мы больш выступаем за мяжой, чым у Беларусі, бо няшмат такіх канцэртаў. Трэба шмат грошай, трэба спонсары, якія ня вельмі ахвотна падтрымліваюць такія фэстывалі. Пэўна, папсу лепш слухаюць. І калі такія выпадкі здараюцца, то гэта вельмі прыемна”.

Арганізатары заяўляюць, што адной з абавязковых умоваў фэстывалю штогод стане ягонае правядзеньне ў глыбінцы розных рэгіёнаў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG