Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ня будзь “Нашай Нівы” — ня было-б Першай, Другой і Трэцяй Устаўных Граматаў, ня было-б БНР” (1966)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты 13 ліпеня ў розныя гады.

“Беларус”, 1966 год. А.Стагановіч:

“Ня будзь “Нашай Нівы” — ня было-б Першай, Другой і Трэцяй Устаўных Граматаў, ня было-б БНР. Ня было-б 14-ёх беларускіх прадстаўнікоў у польскім сойме й сэнаце з выбараў 1922 году. Ня было-б Беларускай Сялянска-Работніцкай грамады. Я асабіста, калі-б ня чытаў "Нівы", напэўна, не згадзіўся-б кандыдаваць у польскі парлямант, бо быць беларускім паслом абазначала пазбавіць сябе волі й сесьці на доўгія гады за краты”.

“Голас Радзімы”, 1976 год:

“Усе добра ведаюць, што калодзеж — гэта крыніца халоднай воды. І невыпадкова ў некаторых нашых вёсках яго называюць студняй. Але з калодзежа, які збудаваны на двары Фелікса Ждановіча, нават у самыя моцныя маразы валіць пара, тут можна зачарпнуць вады, тэмпература якой не ніжэй чым 28—30 градусаў. Амаль восемдзесят гадоў жыве Фелікс Іванавіч на Чэрвеншчыне ў вёсцы Палянка. І не ведаў дагэтуль, што дзесьці глыбока ў нетрах пад яго сядзібай цякуць гарачыя воды”.

“Настаўніцкая газета”, 1996 год:

“У мінулыя выхадныя ў сталіцы адбылося свята горада “Я люблю Мінск”. З прывітальнай прамовай перад мінчанамі і гасцямі горада выступіў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён паведаміў, што мае намер арганізаваць на рэспубліканскім тэлебачанні цыкл перадач “Урокі Прэзідэнта”, у якіх будзе папулярна расказваць аб тым, што робіцца ў краіне, аб сваіх планах, раіцца з людзьмі… Прэзідэнт паведаміў, што ў верасні мае намер правесці рэферэндум… На рэферэндум мяркуецца вынесці пытанні аб прыватнай уласнасці на зямлю, магчымасцях увядзення платных медыцынскіх паслуг і адукацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG