Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылося паседжаньне палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў


Радыё Свабода, Менск Палітычная рада аб’яднаных дэмсілаў на сваім паседжаньні ў Менску прыняла практычны каляндарны плян кампаніі “За свабоду”.

Першыя дзьве часткі пляну ставяць за мэту мабілізаваць грамадзтва да наступнай вясны. Трэцяя частка прадугледжвае ціск на ўладу для арганізацыі свабодных і дэмакратычных выбараў. Яна пачне рэалізоўвацца зь лютага 2007 году.

Паводле Віктара Івашкевіча, які прэзэнтаваў дакумэнт, плян кампаніі ўключае шэраг акцыяў, скіраваных на розныя сацыяльныя групы. Паводле Вінцука Вячоркі, “мясцовыя выбары ёсьць толькі складовай часткай агульнай стратэгічнай схемы. Мы не зьбіраемся яе абсалютызаваць і гуляць паводле правілаў рэжыму”.

Таксама палітрада зацьвердзіла палажэньне аб сакратарыяце палітычнай рады, якая ўваходзіць у выканаўчую структуру палітычнай кампаніі. Выканаўцам абавязкаў сакратара часова прызначаны Віктар Івашкевіч. У жніўні й верасьні палітычныя лідэры разам з Аляксандрам Мілінкевічам мяркуюць аб’ехаць рэгіёны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG