Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Бураўкін: “Гэта дэманстратыўны палітычны прысуд”


Радыё Свабода Паэт Генадзь Бураўкін – аб прысудзе Аляксандру Казуліну:

(Бураўкін: ) “Я лічу, што гэта вельмі жорсткі прысуд. І думаю, што гэта, бясспрэчна, палітычны прысуд. І, бясспрэчна, дэманстратыўны. Гэта проста сыгнал для ўсіх людзей, якія ў нечым ня згодныя зь нейкімі пазыцыямі прадстаўнікоў улады, што вы павінны паводзіць сябе ціха і прымаць усё, што вам скажа ўлада. Магчыма, не ўва ўсім быў абсалютна, як кажуць, чысты і сьвяты Казулін, але як жа можна не заўважаць жахлівых парушэньняў з боку і спэцназаўцаў, і чыноўнікаў?! А гэта ўсё, калі думаць пра лёс дзяржавы, пра лёс краіны і народу, – гэта ўсё вельмі трывожна і сумна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG