Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыял-дэмакраты Ўкраіны падтрымліваюць Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Сёньня на адрас Аляксандра Казуліна, які ўзначальвае Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (“Грамада”), прыйшла тэлеграма падтрымкі й салідарнасьці ад лідэра Сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны Юр’я Буздугана.

Украінскія сацыял-дэмакраты, адзначаецца ў тэлеграме, выказваюць салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі, якія паставілі подпісы за вызваленьне Аляксандра Казуліна. Калегі па сацыял-дэмакратычным руху патрабуюць справядлівага суду над былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі й чакаюць апраўдальнага прысуду.

У інтэрвію нашаму радыё кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны Юры Буздуган так тлумачыць акцыю ў падтрымку Аляксандра Казуліна:

(Буздуган: ) “Сацыял-дэмакратыя вызначаецца такой вельмі важнай якасьцю, як салідарнасьць. Калі нам было дрэнна, прыкладам, падчас акцыі “Ўкраіна — бяз Кучмы!” ці ў час памаранчавай рэвалюцыі, сацыял-дэмакраты з усяго сьвету, у тым ліку й зь Беларусі, былі з намі. Таму, калі дрэнна цяпер нашым сябрам у Беларусі, мы разам зь імі. Я спадзяюся, як у нас, ва Ўкраіне, перамагла дэмакратыя, так яна пераможа і ў вас, у Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG