Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх журналістаў запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным конкурсе


Радыё Свабода Аўстрыйскае агенцтва навінаў АРА і аўстрыйскі банк "Крэдытанштальт" абвясьцілі конкурс "Writing for Central and Eastern Europe". У ім могуць узяць удзел журналісты, якія на працягу году (ад 1 жніўня 2005 да 31 ліпеня 2006) пісалі пра эўрапейскае аб''яднаньне, пра лёсы людзей, якія адчулі на сабе пашырэньне ЭЗ, пра пераадоленьне межаў і забабонаў унутры Эўропы.

Прэмія "Writing for CEE" (яе памер налічвае пяць тысячаў эўра) выдаецца ад 2004 году. Дагэтуль яе ляўрэатамі былі баўгарская журналістка Дыяна Іванова, немец Штэфан Якаб, кіраўнік міжнароднага аддзелу праскай газэты "Lidove Noviny" Любаш Палата. Сёлета да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты з краінаў ЭЗ, а таксама зь Беларусі і Ўкраіны.

Як лічыць каардынатар конкурсу Ілдыка Фурэдзі-Каларык, у гэтых постсавецкіх краінах дастаткова таленавітых журналістаў, якія маюць ўсе падставы стаць ляўрэатамі.

Журналісцкія работы (артыкулы, сцэнары радыё- і тэлепередач) разам зь іхнымі перакладамі на ангельскую мову прымаюцца па электронным адрасе cee.award@apa.at да 31 ліпеня ўключна. Ляўрэаты будуць абвешчаныя сёлета ў лістападзе ў Вене.

Кантактная інфармацыя: APA - Austria Presse Agentur Ambros Kindel Leiter APA-Aussenpolitik Tel.: +43/1/360 60-1400 mailto:ambros.kindel@apa.at www.apa.at Bank Austria Creditanstalt Ildiko Furedi-Kolarik Leiterin International Press Relations Tel.: +43 (0) 50505 56102 mailto:ildiko.fueredi@ba-ca.com www.ba-ca.com
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG