Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-расейскі “парлямэнцкі” футбол


Радыё Свабода Увечары ў аўторак у Гомелі на стадыёне “Цэнтральны” ладзілася таварыская сустрэча па футболу паміж зборнымі камандамі парлямэнту і ўраду Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай думы Расеі. Ачольвалі каманды сьпікеры заканадаўчых органаў дзьвюх краінаў – Уладзімір Канаплёў і Барыс Грызлоў.

Выступіўшы перад пачаткам матчу, Барыс Грызлоў заявіў, што галоўная яго і Канаплёва мара – “стварыць магутную каманду саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі і перамагчы ўсіх праціўнікаў ЕўрАЗЭС”.

Між тым у Гомелі “парлямэнцкія футбалісты” Расіі перамаглі беларускіх. Агульны вынік сустрэчы – 5:3 на карысьць каманды гасьцей, якая носіць назву “Адзіная Расея”. Галы ў гасьцей забівалі колішнія “зоркі футболу” –Дзьмітрый Алейнічаў, Мікалай Кузьняцоў, Сяргей Кір`янаў… А браму пільнаваў Рэнат Дасаеў, лепшы брамнік Еўропы 1988 году.

Сам Барыс Грызлоў, у адрозьненьне ад беларускага калегі, гуляў увесь першы тайм і амаль палову другога. Уладзімер Канаплёў на поле выйшаў толькі на 12 хвілін. І пакуль ён сядзеў на лаўцы запасных, хаваючыся ад сьпёкі, галкіпэр беларускай парлямэнцкай каманды Мікалай Грышын раз-пораз даставаў мячы з сеткі брамы. І толькі напрыканцы сустрэчы беларускія футбалісты адквіталі тры мячы. Зрабілі гэта таксама колішнія прафэсійныя футбольныя гульцы, якіх нямала і ў беларускай парлямэнцкай зборнай.

Першая сустрэча па футболу паміж парлямэнтамі Беларусі і Расеі, якая ладзілася летась у Менску, скончылася ўнічыю – 2:2.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG