Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ера Канады папрасілі узьняць беларускае пытаньне ў Санкт-Пецярбурзе


Радыё Свабода Гэта зрабілі беларускія апазыцыйныя палітыкі Валянціна Палевікова і Аляксандар Дабравольскі. Яны скарысталіся сваім візытам у Атаву й зьвярнуліся да кіраўніка ўраду Канады Стывэна Гарпэра.

Адпаведны зварот беларускай дэмакратычнай апазыцыі Палевікова й Дабравольскі перадалі Джэйсану Кеніі — парлямэнцкаму сакратару прэм’ер-міністра. У размове зь беларускімі палітыкамі той запэўніў, што дакумэнт будзе абавязкова перададзены і што Канада гатовая заняць на саміце "вялікай васьмёркі" вельмі актыўную пазыцыю ў гэтым пытаньні.

Нагадаем, што менавіта Канада 20 красавіка забараніла пасадку і дазапраўку на сваёй тэрыторыі самалёта беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага, які ляцеў на Кубу, паколькі плянавалася, што ў складзе дэлегацыі будуць фігуранты сьпісу неўязных Аляксандар Зімоўскі й Алег Праляскоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG