Старшыня камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў заявіў, што лічыць кіраваньне першага прэзыдэнта выключна станоўчым для Беларусі.
(Папоў: ) “Зроблена дастаткова шмат. У нас мір і паразуменьне ў грамадзтве ёсьць. І, вядома, роля кіраўніка краіны тут першачарговая. Ён сапраўды гарант Канстытуцыі, ня ўмешваецца ў дзейнасьць заканадаўчай, судовай, выканаўчай улады. Але там, дзе дакладна трэба выказаць сваё меркаваньне, ён пра гэта сказаў”.
Падчас прэзыдэнцтва Лукашэнкі Аляксандар Сасноў некаторы час узначальваў Міністэрства працы краіны. Пасаду пакінуў з уласнага жаданьня на знак нязгоды з кірункам дзяржаўнай палітыкі.
(Сасноў: ) “У краіне вярнуўся савецкі час: усё робіцца толькі зь нейкіх указаньняў першай асобы. Каб так жыць, трэба мець нейкія дадатковыя грошы. І пакуль Расея плаціць, такі рэжым і жыве, паразытуе на расейскіх газе й нафце”.
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі быў сябрам апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Прэзыдэнцтва Лукашэнкі ён ацэньвае як выключна нэгатыўнае для краіны.
(Беленькі: ) “Ідзе сыстэмнае зьнішчэньне беларускай нацыі й беларускай дзяржавы па ўсіх кірунках. Зьнішчаныя беларуская школа, беларуская сымболіка, беларуская эканоміка. Ня кажучы ўжо пра тое, што за гэтыя гады паспрабавалі выгадаваць пакаленьне маладых людзей-манкуртаў, якія б зьневажалі беларускую мову, маглі б біць дубінкамі жанчын, як мы гэта бачылі. Вось вынікі дванаццаці гадоў”.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў быў у складзе дэпутацкай групы, якая абвясьціла галадоўку ў будынку Вярхоўнага Савету. Народныя абраньнікі былі гвалтоўна выдаленыя з залі паседжаньняў. Вось што сказаў “Свабодзе” Алег Трусаў:
(Трусаў: ) “Лукашэнка заявіў нядаўна, што ён збудаваў дзяржаву. Магу пагадзіцца, што дзяржаву ў ягоным разуменьні ён збудаваў. Іншая рэч, што падчас гэтага будаўніцтва дэмакратычныя сродкі былі адкінутыя, а ўзятыя на ўзбраеньне аўтарытарныя мэтады. Дай Бог, каб гэты пэрыяд адышоў у гісторыю мякка”.
Адзін з колішніх сяброў перадвыбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі, а цяпер старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заяўляе, што прэзыдэнцтва Лукашэнкі — гэта 12 гадоў страчаных магчымасьцяў для народу Беларусі.
(Лябедзька: ) “Канечне, 3 – 4 % грамадзянаў краіны кажуць, што яны сталі шчасьлівымі за гэтыя 12 гадоў. Для астатніх гэта нерэалізаваныя мроі, гэта эміграцыя, гэта незразумелая й няясная пэрспэктыва. Я думаю, што можна было б зрабіць у разы больш, чым сёньня мае большасьць беларусаў”.