Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Валерам Дранчуком


Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Валерам Дранчуком – публіцыстам, актывістам экалягічнага руху, бацькам аднаго з арыштаваных членаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Цімафея Дранчука. Поўны тэкст гутаркі з Валерам Дранчуком чытайце на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Валер Дранчук нарадзіўся ў 1951 годзе на стаўпецка-нясьвіскім памежжы, на хутары Гавязна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

"Наш дыялёг для мяне вельмі важны і неабходны, – сказаў ён у інтэрвію "Свабодзе". – Пытаньні, зьвязаныя з аховай навакольнага асяродзьдзя, захаваньнем айчыннага краявіду, эталённай спадчыны, мусяць ня толькі турбаваць нас, але і кансалідаваць для супраціву. Чарговы і вельмі сур''ёзны выклік – будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Апошнім часам я прыдбаў таксама досьвед чалавека, які ўвайшоў у тапанімічную праблему, адстойваючы гістарычную назву роднага мястэчка.

Нарэшце, пытаньні, якія непасрэдна закранулі маю сям’ю. Зьявіўся ўнук Платон, якога дагэтуль ня бачыў ягоны бацька, мой сын Цімафей. Тым часам унуку пайшоў 4-ы месяц, ідзе 5-ы месяц, як Цімох знаходзіцца за кратамі. Я хацеў бы, каб нашая гаворка магла зблізіць людзей, кансалідаваць на абарону каштоўнасьцяў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG