Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія галадоўнікі хочуць сустрэцца зь віцэ-прэм''ерам Кабяковым


Радыё Свабода, Берасьце Як паведаміла прадпрымальніца Любоў Разановіч, галадоўку працягваюць 5 уладальнікаў маршрутных таксі, якія ў такі спосаб пратэстуюць супраць намераў падатковых службаў спагнаць зь іх “заднім чыслом” так званы рэспубліканскі збор.

Гэты збор за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці быў уведзены ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў красавіку 2004 году, аднак падаткоўцы прымушаюць сплаціць па некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў і тых прадпрымальнікаў, што пачалі выкарыстоўваць свае машыны яшчэ да зьяўленьня ўказу.

Галадоўка берасьцейскіх прадпрымальнікаў пачалася пасьля таго, як Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі на мінулым тыдні адхіліў скаргі чатырох мясцовых уладальнікаў таксі наконт дзеяньняў падатковых службаў. Як распавяла адна з удзельніц гэтай акцыі пратэсту Алена Авечкіна, зараз галадоўнікі дамагаюцца сустрэчы з віцэ-прэм''ерам беларускага ўраду Андрэем Кабяковым, каб давесьці незаконнасьць патрабаваньняў падаткоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG