Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт “Альтанка” у Кіеве размаўляў па-расейску


Паўло Зуб’юк, Кіеў У Кіеве адбываецца міжнародны этнаграфічны фэстываль “Краіна Мрояў”, ініцыяваны вядомым музыкантам, лідэрам гурту “ВВ” Алегам Скрыпкам. Беларусь на фэстывалі прадстаўляе гурт “Альтанка” зь Менску.

У суботу “Альтанка” мела паўгадзінны выступ на галоўнай сцэне, а сёньня прадстаўнікі прэсы мелі магчымасьць паразмаўляць з музыкантамі на прэсавай канфэрэнцыі.

Сярод пытаньняў, акрамя музычных тэмаў, закраналіся і тэмы становішча беларускае мовы і культуры ў Беларусі. Журналісты зьдзіўляліся, што удзельнікі “Альтанкі” выконваюць песьні па-беларуску, а размаўляюць па-расейску, на што музыканты адказалі, што не валодаюць беларускай мовай на размоўным ўзроўні, што мова гэтая для іх хутчэй сакральная, чымсьці жывая.

Акрамя таго, музыканты “Альтанкі” адзначылі высокі ўзровень арганізацыі фэстывалю, нязмушаную і вольную атмасфэру, жывыя і цікавыя ўкраінскія традыцыі, якія дэманстраваліся на пляцоўках і алеях фэстывалю. Паводле іх словаў, нічога такога яны даўно не назіралі ні ў Беларусі, ні на падобных фэстывалях у Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG