“Працоўнае месца” распаўсюдніка знаходзіцца якраз насупраць летняга амфітэатру – галоўнай канцэртнай пляцоўкі “Славянскага базару”, якую асабліва пільна ахоўваюць міліцыянты. Каб апазыцыянэр выпадкова ня трапіўся на вочы якому-небудзь начальству, міліцыянты завезьлі яго спачатку ў Чыгуначны райаддзел, а потым – у ізалятар часовага ўтрыманьня. Як паведаміў дзяжурны Чыгуначнага РАУСу, Хамайда будзе знаходзіцца там наступныя двое сутак.
На двое сутак затрыманы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда
Радыё Свабода, Віцебск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Хамайду каля дому № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён зазвычай распаўсюджвае незалежныя выданьні – гэзэты “Наша ніва” і “Витебский курьер” ды часопіс “ARCHE”.