Як паведаміла адна з удзельніц галадоўкі Любоў Разановіч, сёньня прадпрымальнікі, якія займаюцца гэтым бізнэсам, маюць намер сустрэцца з намесьнікам старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Міхаілам Юхімуком. Леташняй восені, калі ўладальнікі таксі пачыналі ўжо галадоўку з аналягічных прычынаў, менавіта прадстаўнікі мясцовых уладаў абяцалі, што рэспубліканскі збор будзе тычыцца толькі тых мікраўтобусаў, што ўвезеныя ў Беларусь пасьля прыняцьця адпаведнага ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў красавіку 2004 году.
Спадарыня Разановіч паведаміла, што цяпер у галадоўцы ўдзельнічаюць 5 чалавек.
Спадарыня Разановіч паведаміла, што цяпер у галадоўцы ўдзельнічаюць 5 чалавек.