Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў зьняволеньня


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня суд Кастрычніцкага раёну Горадні прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да трох гадоў і шасьці месяцаў зьняволеньня у калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці й з забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю на пяць гадоў.

Юры Лявонаў атрымаў тры гады і пяць месяцаў у калёніі ўзмоцненага рэжыму з забаронай на пяць гадоў займаць адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады. Лявонаву канфіскацыю маёмасьці не прысудзілі, але суд налічыў ім для сплаты агульную суму 1 мільярд і 132 мільёны рублёў — гэта выручка, якую атрымаў Аўтуховіч ад сваёй прадпрымальніцкай дзейнасьці, плюс 40 мільёнаў падатку, які ён, як палічыў суд, не заплаціў за кіроўцаў, якіх наймаў у фірме “Ніка-транс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG