Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Гэкер: Казуліна судзяць менавіта як былога кандыдата ў прэзыдэнты


Радыё Свабода Наведаць суд над Аляксандрам Казуліным у суд Маскоўскага раёну Менску прыйшлі дыпляматы многіх эўрапейскіх краінаў. Аднак на прыступках будынку іх чакалі амапаўцы й супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным, якія забаранілі ўваход палітыкам і журналістам. Прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу краіны здолелі патрапіць у залю паседжаньняў толькі пасьля звароту ў Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

Працэс над Аляксандрам Казуліным амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Гэкер назваў судом над былым кандыдатам у прэзыдэнты краіны. Праблемы, якія ўзьніклі перад пачаткам суду пры ўваходзе ў залю, спадар Гэкер пракамэнтаваў гэтак:

(Гэкер: ) “Гэта незвычайна. Я думаю, што з амбасадарамі гэта ня так часта здараецца. Мы інфармавалі МЗС, я патэлефанаваў і сказаў, што ў нас маленькія перашкоды. Я бачыў Казуліна — і ён бачыў, што мы там, ён нас усіх прывітаў. Мы яго ўсе ведаем, бо гэта задача амбасадараў — знаёміцца з кандыдатамі ў прэзыдэнты. Канечне, мы часта размаўлялі зь ім, ён быў у Нямеччыне, ён сустракаўся з маім кіраўніцтвам. Гэта вельмі важна, што мы можам сачыць за гэтым працэсам. Добра, што нас дапусьцілі на працэс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG