Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з гісторыкам Захарам Шыбекам


Радыё Свабода Захар Шыбека – доктар гістарычных навук, прафэсар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Аўтар кніг “Менск. Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага гораду” (1984), “Гарады Беларусі. 60-я гады XIX ст. – пачатак XX ст.” (1997). За кнігу “Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 – 2002” у 2004 годзе ўшанаваны прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру. Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі чытайце на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Два гады таму ў інтэрвію агенцтву БелаПАН Захар Шыбека адзначыў, што “ў 1990-я гады нашыя гісторыкі вельмі добра папрацавалі. Фактычных матэрыялаў сабрана шмат. Канечне, ёсьць яшчэ закрытыя фонды КДБ, засакрэчаныя матэрыялы, тым ня менш, на маю думку, час белых плямаў у гісторыі скончаны. Настае этап асэнсаваньня фактуры, аўтарскай інтэрпрэтацыі падзей і асабістага разуменьня гістарычнага працэсу. Гісторыкі, якія у навуковай працы прытрымліваюцца аб''ектыўнасьці, пачынаюць адчуваць павышаную ўвагу да сваіх дасьледаваньняў з боку дзяржавы. Гэта асабліва праяўляецца тады, калі пазыцыя навукоўца адносна гістарычных падзей разыходзіцца з пунктам гледжаньня дзяржаўнай улады”.

“Залатым” пэрыядам у гісторыі Беларусі З.Шыбека лічыць 16-е стагодзьдзе, калі адбываўся росквіт культуры і эканомікі, пашырэньне геаграфічных межаў, а Статут Вялікага Княства Літоўскага быў узорам для шмат якіх эўрапейскіх краінаў. “Беларусы — не зусім добрыя воіны і зусім благія кіраўнікі. Але беларусы заўсёды былі таленавітымі творцамі: пісьменьнікамі, мастакамі, тэатральнымі дзеячамі, навукоўцамі. Мы ўвесь час сілкавалі сваімі інтэлектуальнымі скарбамі іншыя народы і краіны. Нацыю можа захаваць не толькі зброя, моцная дзяржава, але і яе магутны інтэлект. Калі ў народа ёсьць інтэлектуальны патэнцыял, яму наканаваная несьмяротнасьць”, – лічыць Захар Шыбека…

Гісторык таксама перакананы, што ў Менску неабходна аднаўляць зруйнаваныя храмы, якія фармавалі воблік гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG