Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" – 30 чэрвеня


Дзьмітры Падбярэскі, Менск Агляд беларускага інтэрнэту.

Актуальныя падзеі імгненна знаходзяць свой водгук у беларускім Сеціве.

У ЖЖ brsm карыстальнік solaris_by дзеліцца ўражаньнямі: “Толькі што назірала такую карціну: едзем з боку Стэлы, спыніліся, бо кіраўнік ехаў, відаць, на абед, прапускаем, і тут бачу, што па тым боку, дзе ён толькі што праехаў, ідзе дзяўчо з чорнай сумкай. На сумцы вельмі вялікая і прыкметная Бела-чырвона-белая аплікацыя, павернутая ў патрэбны бок — у бок дарогі. Спадзяюся, што, нягледзячы на вялікую хуткасьць картэжу, Яму ўсё-такі разанула вочы! ))) Жыве Беларусь!”

Актуальная падзея сёньняшняга дня — чвэрцьфінальныя матчы чэмпіянату сьвету па футболе. Сёньня на сайце полацкага рэгіёну www.2goroda.by я вычытаў наступнае: “Як сьцьвярджаюць мэдыкі, у 70% сямейных пар падчас сумеснага прагляду футбольнага матчу ўзрастае цікавасьць да сэксу…Жанчын узбуджае выгляд пакрытых потам мужчын, найбольш такіх мача, як Дэвід Бэкхэм, Луіш Фігу, Міхаэль Балак. Сэксоляг папярэджвае жанчын ад распаўсюджанай памылкі. "Варта быць з мужчынам побач, а ня лезьці да яго зь пяшчотамі ў самы разгар матчу. Гэта можа выклікаць шматлікія складаныя наступствы".

У ЖЖ natusechka паведамляе: “У мяне сёньня ўся фрэнд-стужка з розуму скранулася з нагоды задаваньня пытаньняў Пуціну. Не стрымалася я і паглядзела, што ж у яго такое пытаюць. “Уладзімер Уладзімеравіч, ці сапраўды вы лічыце рэжым А.Р.Лукашенкі дэмакратычным? Бо ў нас садзілі на 10 сутак за тэрмас з гарбатай і бутэрброды”. Цікава, што на гэта адкажа прэзыдэнт Расеі. Пачакаем.

На сайце minsk-online.net можна даведацца, як раней называліся менскія вуліцы. Да прыкладу: “Вул. Авакяна да 1976 г. называлася Лібаўская, Авангардная да 1950-а — 2-і праезд Заслонава, Баграціёна да 1950 г. звалася Паўночнай, Валадарскага да 1922 г. была Серпухаўскай, а раней Лошыцкай і Турэмнай, вул. Гвардзейская да 1949 г. называлася ўрочышча Людамонт, Захарава да 1947 г. была Старажоўскай, раней Правіянцкай, Інтэрнацыянальная мела назвы Кастрычніцкая, Крашчэнская, Праабражэнская, Валоцкая, Збаравая”.

І на заканчэньне анэкдот з сайту www.gandliar.com Праграміст скардзіцца лекару: “Доктар, я захварэў, не магу адарвацца ад кампутара”. Доктар прапануе: “Будзем лекаваць: алькаголем, цыгарэтамі, дзяўчатамі…”

Дасылайце нам свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэскі, шчэ сустрэнемся…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG