Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справаздача АБСЭ па сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах даступная па-беларуску


Валер Каліноўскі, Прага Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пераклала на беларускую мову выніковую справаздачу вы выніках міжнароднага назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Беларусі 19 сакавіка гэтага году, якая раней была прадстаўленая па-ангельску і па-расейску.

У справаздачы, у прыватнасьці, зазначаецца:

“Супраць кандыдатаў ад апазыцыі адвольным чынам ужывалася дзяржаўная ўлада, што прыводзіла да зрыву іх намаганьняў па вядзеньню кампаніі. На працягу ўсёй кампаніі ўдзельнікі агітацыйнай работы ад апазыцыі сыстэматычна падвяргаліся прыгнёту, затрыманьням і арыштам. Прадстаўнікі перадвыбарных штабоў паведамлялі, што з-за прыгнёту з боку дзяржаўных органаў прыцягненьне валанцёраў і новых актывістаў з цягам кампаніі станавілася ўсё больш праблематычным.

Не паважаліся гарантаваныя Канстытуцыяй грамадзянскія і палітычныя правы, у тым ліку свабода слова, аб''яднаньняў і сходаў, а таксама права на атрыманьне, збор і распаўсюджваньне інфармацыі. Прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, паводле якіх зараз усталявана крымінальная адказнасьць за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай або ліквідаванай арганізацыі або палітычнай партыі, стварылі для дзяржаўных органаў яшчэ адзін інструмэнт абмежаваньня магчымасьці чалавека карыстацца сваім правам на аб''яднаньне, а таксама запытваць, атрымоўваць і перадаваць меркаваньні”.

Цалкам з тэкстам справаздачы можна пазнаёміцца на сайце АБСЭ – (у фармаце PDF, 631 KB)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG