Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “Першы крок павінен зрабіць той, хто сам сябе ізаляваў”


Радыё Свабода Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які цяпер знаходзіцца зь візытам у Швэцыі, на просьбу нашага радыё пракамэнтаваў выказваньне прэзыдэнта Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэна, які заявіў, што наведае ў верасьні Беларусь.

Спадар Мілінкевіч заявіў наступнае:

(Мілінкевіч: ) “Я лічыў і лічу, што Беларусь ніхто не ізаляваў. Яна ізалявала сама сябе. Беларускі парлямэнт не абраны, а прызначаны. І гэта ведае ўвесь цывілізаваны сьвет. І сапраўды — заўсёды варта пакідаць дзьверы прыадчыненымі. Але калі дзьверы прыадчыненыя, дык першы крок павінен зрабіць той, хто парушае законы, хто сам сябе ізаляваў. Калі беларускі бок сапраўды так хоча аднавіць кантакты, хай зробіць адпаведны жэст — напрыклад, вызваліць усіх палітвязьняў. Гэта вельмі лёгка робіцца, за адну гадзіну можна зрабіць. І тады Беларусь можа прасіць нейкага кантакту. Калі зь беларускага афіцыйнага боку робіцца нейкі крок — ну, тады можа нешта рабіць і другі бок. А вось так, без усялякіх умоваў, прыяжджаць у Беларусь і асьвячаць гэты парлямэнт, які абсалютна нелегітымны, мяне гэта проста абурае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG