На гэтае месца, дзе вядомы віцебскі апазыцыянэр ладзіў пікеты і адкуль яго неаднаразова забіралі ў пастарунак, землякі сёньня ўскладалі кветкі. Родныя брат і сястра Уладзімера Плешчанкі таксама прыйшлі сюды з букетамі. А аднапартыйцы, сябры ды паплечнікі спадара Плешчанкі прынесьлі бел-чырвона-белы сьцяг з жалобнай чорнай стужкай, пад якім моўчкі, без аніякіх прамоў, прастаялі каля гадзіны. І толькі напрыканцы ўвесь натоўп выгукнуў “Жыве Беларусь”.
Жалобная акцыя прыцягнула ўвагу міліцыянтаў: калі людзі ўжо пачалі разыходзіцца, намесьнік начальніка Чыгуначнага райаддзелу міліцыі, выклікаўшы на дапамогу некалькі байцоў АМОНу, узяўся праводзіць тлумачальную гутарку з прысутнымі. Урэшце міліцыянты зьехалі, нікога з удзельнікаў акцыі не затрымаўшы ды абмежаваўшыся загадам прыбраць з ходнікаў сьвечкі ды кветкі. Але гэты загад так і застаўся нявыкананы: на тым месцы, дзе заўжды стаяў Уладзімер Плешчанка, цяпер ляжаць букецікі валошак, белыя ды чарвоныя гваздзікі і ружы.
А на Усьпенскай горцы ягоныя сябры ўсталявалі сёньня крыж з надпісам “Ахвярам рэжыму”, зрабўшы гэта дзеля памяці і спадара Плешчанкі, і ўсіх змагароў за незалежнасьць Бацькаўшчыны.