Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: суд аштрафаваў Барыса Хамайду на 31 тысячу рублёў


Радыё Свабода, Віцебск Судзьдзя Чыгуначнага райсуду спадарыня Бардзюкова пастанавіла аштрафаваць апазыцыянэра “за гандаль у неналежным месцы”.

Міліцыянты затрымалі спадара Хамайду каля дома № 28 па вуліцы Леніна – так званага “сіняга дому”, дзе ён звычайна распаўсюджвае газэты “Віцебскі кур''ер” ды “Наша ніва”, а таксама часопіс “ARCHE”. Нягледзячы на тое, што ў гэтым месцы распаўсюднік працуе далёка ня першы дзень і нават ня першы год, супрацоўнікі міліцыі запісалі ў пратаколе, што ён “замінаў руху мінакоў па ходніках, стварыўшы вакол сябе натоўп”.

Жыхары Віцебску насамрэч актыўна набываюць у спадара Хамайды адзіную ў горадзе недзяржаўную газэту “Віцебскі кур''ер”, якую, паводле распараджэньня ўладаў, забаронена прадаваць у шапіках “Белсаюздруку”. Іншых месцаў, прызначаных адмыслова для гандлю пэрыядычнымі выданьнямі, у Віцебску проста няма. Так што затрыманым і аштрафаваным “за гандаль у неналежным месцы” можа стацца кожны зь дзясятка мясцовых распаўсюднікаў недзяржаўнага друку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG