Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня -- Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі


Радыё Свабода Штогадовая справаздача ААН, прымеркаваная да дня барацьбы з наркотыкамі, паведамляе станоўчую навіну – вытворчасьць опіюму ў сьвеце крыху зьнізілася ў мінулым годзе ў параўнаньні з 2004 годам.

У справаздачы, абнародаванай сёньня, гаворыцца, што ўсясьветная вытворчасьць опіюма ў мінулым склала 4620 тонаў, на 5% менш, чым у пазамінулым годзе. Паводле кіраўніка агенцтва ААН па барацьбе з наркотыкамі Антоніё Марыа Коста, 90% опіюма вырошчваецца ў Аўганістане, астатняе прыпадае на долю Бірмы і Калумбіі. Калумбійскі опіюм ідзе ў ЗША, аўганскі – у Эўропу, Кітай і Расею. Агульныя лічбы вытворчасьці гэтага наркотыка ў Аўганістане зьнізіліся, але ў асобных рэгіёнах, прынамсі на поўдні – нават павялічыліся. Паводле ацэнак сілы бясьпекі канфіскуюць прыкладна чвэрць гатовага опіюму, астатняе патрапляе да спажыўцоў.

Сп-р Коста ў сваім выступе ў клюбе друку ў Вашынгтоне адзначыў важнасьць зьніжэньня попыту на наркотыкі – калі гэта не адбудзецца, то забарона і канфіскацыі прадукту прыводзяць толькі да росту яе цаны. У справаздачы ААН адзначаецца паніжэньне спажываньня наркотыкаў у Сярэдняй Азіі і Пакістане, і павялічэньне – у Іране, праз які ідзе 60% наркатрафіка з Аўганістана.

Паводле справаздачы ўсё больш істотную ролю ў транзыце наркотыкаў пачынаюць адыгрываць краіны Афрыкі, паколькі паліцыя ўсё ж з большым ці меншым посьпехам перакрывае традыцыйныя шляхі перапраўкі. Праз Афрыку вязуць у Эўропу какаін, выраблены ў Калумбіі, і гераін з Аўганістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG