Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступны “Госьць на Свабодзе” – Валянцін Тарас


Радыё Свабода У чацьвер, 22 чэрвеня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць пісьменьнік, былы партызан Валянцін Тарас.

На пытаньне, што найбольш хвалюе яго зараз, спадар Валянцін адказвае:

“Прайшло 65 гадоў зь дня пачатку гэтай вайны, якую мы называем Вялікай Айчыннай... Здавалася, можна было паставіць нейкую кропку – тое, што даўно ведаем, яно акрэсьлілася, яно вызначана... Але ж не – колькі зноў круцельства вакол гэтай вайны, колькі фальсыфікацый, колькі падменаў! Колькі звычайнай, нахабнай маны! Гаварыць пра тое проста неабходна...”

Пытаньні Валянціну Тарасу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Задайце пытаньне цікаваму суразмоўцу, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG