Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народы Савецкай Беларусі будуць помніць пра Аляксея Максімавіча як пра аднаго зь вялікіх змагароў за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 20 чэрвеня

“Сялянская ніва”, 1926 год:

“Польскія асаднікі насланыя на беларускія і ўкраінскія землі, як вядома, не здаваляюцца сваей місіяй пашырэньня польшчыны спакойнымі спосабамі… Вось 6-га чэрвеня ў Злочэве захацелася асаднікам разагнаць мітынг пасла Брыля, на які сабралася шмат украінцаў. Гэтым разам асаднікі за напад на спакойна слухаючых сялян заплацілі дорага, бо адзін зь іх па прозьвішчу Сьмятана аказаўся пабіты да паўсьмерці, а шмат іншыя пакалечаны нажамі і каменьнямі”.

“Рабочий”, 1936 год. Янка Купала:

“Сумная вестка аб сьмерці вялікага пісьменьніка, пачынальніка пралетарскай мастацкай літаратуры, сябра прыгнечанага чалавецтва, нястомнага змагара за новае бяскласавае чалавечае грамадзтва вострым болем адгукнецца ў сэрцах працоўных усяго сьвету. Народы Савецкай Беларусі будуць помніць пра Аляксея Максімавіча як пра аднаго зь вялікіх змагароў за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне народаў былой царскай Расеі”.

“Знамя юности”, 1986 год:

“Своеасаблівым цэнтрам вялізнай экспазыцыі на ХІ міжнароднай выставе плякату, якая адкрылася ў залях Варшаўскага Дому мастакоў, зрабілася праца трох маладых графікаў з Менску — Уладзімера Цэсьлера, Сяргея Войчанкі й Андрэя Шалюты. Плякат, прадстаўлены супрацоўнікамі выдавецтва “Беларусь” на, бадай, найбольш прэстыжны міжнародны конкурс, у якім удзельнічалі 575 твораў з 47 краінаў сьвету, быў адзначаны найвышэйшай узнагародай — спэцыяльнай прэміяй Генэральнага сакратара ААН”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG