Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" – агляд беларускага сеціва 19 чэрвеня


Севярын Квяткоўскі, Менск На сайце “Газэта інтэлектуальнай супольнасьці Беларусі” (belintellectuals.com) закранаюцца праблемы алькагалізму. Ад 17 чэрвеня, паводле пастановы Савету міністраў, у Беларусі абмежаваны продаж піва і слабаалькагольных напояў. Імі болей ня будуць гандляваць у адукацыйных установах, санаторыях, шпіталях, а таксама ў будынках, дзе месьцяцца дзяржаўныя ўстановы.

Аўтар Вара Джун піша: “Па ўсёй краіне забароненыя да продажу сьпірытусовыя напоі, піва і цыгарэты асобам, якія ня маюць 18 гадоў. А п’яных падлеткаў на вуліцах ня робіцца меней. Шэрагі дзяўчат і хлопцаў з бутэлькамі піва зусім ня радзеюць, а міліцыя, верагодна, уся спрэс адпачывае пасьля цяжкога вясновага супрацьстаяньня з парушальнікамі цішы і спакою ў горадзе. “Дзе падлеткі бяруць сьпіртное? У крамах, там жа ж, дзе і ўсе”. “Карычнівыя прыватызуюць Плошчу” - так назваў сваё паведамленьне аўтар форумаў на сайце “Індымэдыя” (belarus.indymedia.org/6335 ). Асоба, што падпісалася “Госьць” адзначае, што палітык Вячаслаў Сіўчык выступаў ва ўкраінскіх мэдыях у кампаніі з Алегам Цягнібокам, які рэпрэзэнтуе скрайне правы бок палітычнага спэктару Ўкраіны. “Трывіяльная хвароба буржуазнай белапазыцыі - праца па стварэньню і рапяткой падтрымцы якогасьці “брэнду” супраціву падаецца ім больш істотным і важным, чым канкрэтныя дзеяньні па наўпроставым зьмяненьні грамадзкага быцьця і сьвядомасьці” - піша госьць. Аляксандар Шрамко, сьвятар Сьвята-Пакроўскай царквы ў менскім раёне Вясьнянка піша ў сваім сецявым дзёньніку (priestal.livejournal.com): “Нам абяцалі, што возьмуць лепшае ад Захаду і СССР, а ўзялі горшае: саўковасьць СССР і спажывізм у Захаду. І атрымалася пякельная сумесь: дзяржкантроль над усім уперамешак са спажывізмам. Мне падаецца, што духоўнасьць знаходзіцца ў іншай сфэры, і гэтыя ўмовы ня самыя горшыя, калі зірнуць у гісторыю. Так, беларусаў растапталі як нацыю, але гэтыя 15 гадоў так званай дыктатуры, гэтыя 15 гадоў самастойнасьці, якой беларусы ня ведалі ад часоў Вялікага княства Літоўскага, гэта таксама някепска. Вось толькі б атрымалася ўзяць лепшае ў цывілізацыяў!” Аматарам турызму варта зазірнуць на сайт “Паехалі” (poehali.net). Рэсурс тых, хто любіць падарожжы па роварах. Тут можна знайсьці мапы рэгіёнаў Беларусі, далучыцца да чужой вандроўкі, альбо знайсьці спадарожнікаў ва ўласную. А тыя, хто ня можа выбрацца з гораду на доўгі час, маюць шанец далучыцца да актыўнай забавы ў межах Менскай кальцавой дарогі. У з 23 на 24 чэрвеня заплянаваная начная велагонка па горадзе. Раю наведаць сайт “Гусьлі: традыцыі і сучаснасьць” (gusli.narod.ru). Тут па-беларуску, расейску, ангельску і польску распавядаюць пра старажытны інструмэнт. Кантэле, кокле, канэлі ды шмат іншых назваў маюць гусьлі. Цытую сайт: “Гаворка ідзе аб інструмэнтах, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі і некаторых іншых эўрапейскіх краін”.

Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на тэлефон у Менску 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG