Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтр імя Язэпа Драздовіча арганізаваў імпрэзу на радзіме Васіля Быкава


Радыё Свабода, Віцебск У вёску Бычкі, што ў Вушацкім раёне, з розных рэгіёнаў Віцебшчыны зьехаліся сябры грамадзкага аб''яднаньня “Цэнтар імя Язэпа Драздовіча”. Асноўным накірункам працы гэтага аб”яднаньня ёсьць ушанаваньне памяці знакамітых землякоў: цэнтар неаднаразова ладзіў мастацкія пленэры, прысьвечаныя ўраджэнцам Віцебшчыны, у тым ліку і пленэр, прысьвечаны Васілю Быкаву, які праходзіў менавіта тут, у Бычках.

Сёньня, у дзень народзінаў пісьменьніка, сябры Цэнтру імя Язэпа Драздовіча ўжо ў трэці раз наведалі мемарыяльны музэй Васіля Быкава і сустрэліся зь сястрой пісьменьніка Валянцінай Уладзіміраўнай. Потым каля музэя зладзілі імправізаваны канцэрт для мясцовых жыхароў і наведнікаў, якіх у дзень угодкаў Васіля Быкава было асабліва шмат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG