Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” хоча прадаваць Беларусі газ па 200 даляраў


Радыё Свабода “Газпром” накіраваў у беларускі ўрад праект кантракта на пастаўку газу ў 2007 годзе па кошце 200 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта сёньня ў Маскве паведаміў намесьнік кіраўніка расейскага газавага манапаліста Аляксандар Разанаў.

Разанаў, у прыватнасьці, заявіў, што “Газпром” больш ня мае намеру датаваць краіны СНД і зьбіраецца будаваць адносіны зь імі, зыходзячы з прынцыпу роўнай даходнасьці паставак, каб кошт газу для іх вылічваўся па формуле: кошт на мяжы зь Нямеччынай мінус транспартныя выдаткі.

Такім чынам, “Газпром” хоча падвысіць цану на газ для Беларусі больш чым у 4 разы. Кошт газу для Беларусі ў 2006 годзе складае 46,68 даляра за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG