Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Казуліна прыняла ўдзел у акцыі салідарнасьці ў Вашынгтоне (фота)


Ірына Віданава, Вашынгтон Сёньня ў Вашынгтоне каля беларускай амбасады адбылася акцыя ў падтрымку палітзьняволеных у Беларусі. На акцыі прысутнічала наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) "Каля амбасады знаходзіцца каля 20 чалавек, якія трымаюць расьцяжкі, лёзунгі, партрэты палітзьняволеных. Таксама сёньня да нас далучылася Ірына Казуліна, якая гэтымі днямі знаходзіцца ў Вашынгтоне. Яна правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША, Дзярждэпартамэнту ЗША, у тым ліку з Дэйвідам Крэмерам. Таксама сёньня яна сустрэнецца з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый, такіх як Freedom House. Ірына, скажыце калі ласка, якая была мэта Вашага візыту і якія ўражаньні ад сустрэчаў, якія Вы правялі?"

(Казуліна: ) "Па-першае, я прыехала сюды на канфэрэнцыю па раку малочнай залозы, і пасьля гэтага ў мяне былі тры дні на тое, каб сустрэцца па пытаньнях майго мужа Аляксандра Казуліна. Я вельмі ўдзячная людзям, якія спачуваюць майму мужу, якія ведаюць, які ён учынак паказаў ня толькі перад беларусамі, але і перад усім сьветам. І я вельмі ганаруся сваім мужам, і ня гледзячы на тое, што ён у турме ўжо 83 дні, я спадзяюся, што гэты суд, які будзе ў канцы гэтага месяца – пачатку наступнага, зможа аб''ектыўна ацаніць тое, што адбываецца ў Беларусі".

(Карэспандэнтка: ) "Скажыце, калі ласка, якія вынікі сустрэчаў, якія Вы правялі, ці адчуваеце Вы падтрымку да свайго мужа, і што б Вы хацелі, каб адбылося пасьля Вашага візыту ў Вашынгтон?"

(Казуліна: ) "Я ўпэўнена, што людзі падтрымліваюць яго, што яны ўражаныя яго дзейнасьцю, і яго падтрымліваюць на самым высокім узроўні, і мне абяцалі, што гэтыя пытаньні будуць падымацца на ўсіх мерапрыемствах самага высокага ўзроўню з удзелам кіраўнікоў дзяржаў".





На здымках: удзельнікі пікету ў Вашынгтоне; Ірына Казуліна дае інтэрвію журналісту расейскага тэлекампаніі RTVi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG