Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 актывістаў спынілі галадоўку, 10 працягваюць галадаць


Любоў Лунёва, Менск 18-я суткі працягваецца эстафэтная галадоўка актывістаў моладзевых апазыцыйных рухаў. На сёньняшні дзень галадаюць 10 чалавек. На просьбу кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" 13 чалавек спынілі галадоўку.

На прыватнай менскай кватэры знаходзяцца 8 удзельнікаў акцыі пратэсту: сустаршыня "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч, Сяржук Дашкевіч, Юлія Балонкіна, Ірына Завадзкая, Любоў Цітова (усе зь Менску), Валер Мацкевіч з Бабруйску, Алесь Паплыка з Магілёва, Наста Азарка зь Нясьвіжа. Таксама галадаюць Алесь Карневіч – у Менску, і Алесь Зарэмбюк – у Мастах.

Галадоўнікі выглядаюць стомленымі, скардзяцца на галавакружэньне і галаўны боль, але яны запэўнілі радыё Свабода, што ня маюць намераў спыняць галадоўку. Да ўдзельнікаў акцыі павінен прыехаць Аляксандар Мілінкевіч.

Каля пад''езду дома, дзе адбываецца акцыя пратэсту, стаіць машына, зь якой вядуцца апэратыўныя відэаздымкі. Сёньня кватэру галадоўнікаў наведалі суседзі, якія цікавіліся, чаму тут столькі людзей і журналісты. Прэтэнзіяў да ўдзельнікаў акцыі яны не выказвалі.

Падтрымаць галадоўнікаў прыйшлі грамадзкія дзеячы і бацькі актывістаў, якія ня ўдзельнічаюць у акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG