Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньняшні госьць "Свабоды" – Лявон Баршчэўскі


Радыё Свабода У чацьвер, 15 чэрвеня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 адказваў намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Лявон Баршчэўскі.

Спадар Башчэўскі прыйшоў у нашу студыю з выпускнога балю сваіх выхаванцаў. Слухачы Свабоды ведаюць яго таксама як дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, пісьменьніка, перакладчыка, ганаровага старшыню беларускага ПЭН-цэнтру.

На пытаньне, што найбольш хвалюе яго цяпер, Лявон Баршчэўскі адказвае:

(Баршчэўскі: ) "У пэдагогіцы, якая ўсё ж асноўны мой занятак, хаця іх некалькі, галоўным мне бачыцца адказнасьць чалавека, які з моладзьдзю ці зь дзецьмі працуе. Ён адказвае за ўяўленьні пра сьвет сваіх выхаванцаў. Менавіта так, а не за адзнакі ці што іншае... Адказнасьць выхоўваецца толькі тады, калі для гэтага ствараюцца неабходныя ўмовы. І таму, як ні парадокс, але зачыненьне нашага ліцэю ўва многіх дзяцей толькі падвысіла гэтае пачуцьцё. Бо яны апынуліся ў экстрэмальных умовах. І многія з годнасьцю выйшлі зь іх".

Фрагмэнты размовы Лявона Баршчэўскага з слухачамі Свабоды слухайце 16 чэрвені ў нашым эфіры і чытайце на нашым сайце
XS
SM
MD
LG