Акцыя галадоўкі працягваецца. Галадоўнікі абвясьцілі, што, калі б іх арыштавалі, яны б не спынілі галадоўку на знак пратэсту супраць перасьледу моладзевых актывістаў апазыцыі, хрысьціян-вернікаў і ўтрыманьня палітвязьняў.
Любоў Лунёва, Менск Зьміцера Дашкевіча і Зьміцера Хведарука адпусьцілі на волю. Міліцыянты патлумачылі хлопцам, што трэба было высьветліць іхныя асобы. Такім чынам, усіх дзевяцёх удзельнікаў акцыі пратэсту, затрыманых увечары міліцыянтамі Ленінскага раёну Менску, адпусьцілі на волю.