Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: актывіст спрабуе праз суд даказаць, што яго пакаралі беспадстаўна


Радыё Свабода Берасьцейскі абласны суд адмяніў пастанову суду Ленінскага раёну Берасьця, які пакараў за брыдкаслоўе кіраўніка гарадзкога штабу Мілінкевіча на прэзыдэнцкіх выбарах Зьмітра Шыманскага.

Суд над спадаром Шыманскім адбываўся яшчэ 5 траўня. Паколькі самаго актывіста адпаведным чынам не паінфармавалі, ён на судовым паседжаньні не прысутнічаў. Аднак судьдзя Назаранка завочна аштрафавала Зьмітра Шыманскага на адну базавую адзінку за нецэнзурную лаянку на тэрыторыі Ленінскага райаддзелу Берасьця. Адбывалася гэта нібыта 24 сакавіка ў той час, калі спадар Шыманскі выходзіў на волю пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту “за арганізацыю несанкцыянаванага сходу”.

Падчас разгляду сваёй скаргі ў абласным судзе Зьміцер Шыманскі даводзіў, што ў той дзень быў затрыманы паводле лжывага рапарту міліцыянтаў, а пазьней некаторыя матэрыялы гэтай справы сфальшавалі. У прыватнасьці, была падробленая позва ў суд на 5 траўня, якую нібыта атрымаў спадар Шыманскі.

Урэшце старшыня Берасьцейскага абласнога суду Тамара Сучок адмяніла рашэньне суду першай інстанцыі й накіравала гэтую справу на паўторны разгляд. Зьміцер Шыманскі застаўся задаволены такім рашэньнем і заявіў, што будзе дамагацца свайго поўнага апраўданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG