Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Витебский курьер": "Бітву за Маскву выйгралі беларусы"


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай беларускай прэсы 9 чэрвеня.

Слуцкі "Інфа-кур''ер" на першай паласе зьмяшчае артыкул "Галадоўка ў Салігорску" – пра пратэст моладзі супраць крымінальнага перасьледу актывістаў "Маладога фронту".

Газэта таксама паведамляе, што міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў падчас паездкі ў Слуцак асабіста аддаў загад растаніраваць шкло "BMW" і аштрафаваць ўладальніка аднаго крутога "бумэра".

"Борисовские новости" уздымаюць праблему аб''яднаньня гораду і раёну. Асабліва гэтае пытаньне хвалюе некалькі дзясяткаў барысаўскіх чыноўнікаў, якія рызыкуюць згубіць свае пасады.

"Дзяцей больш чым пуцёвак" – у аздараўленчым лягеры Барысаўскага заводу аўтатрактарнага абсталяваньня мае магчымасьць адпачыць толькі адна траціна дзяцей супрацоўнікаў.

Пінскі пчаляр Мікалай Качаноўскі летась падараваў Віктару Юшчанку прылады для пчалярства, а сёлета на міжнародным кірмашы пчаляроў украінскі прэзыдэнт аддзячыў пінчуку – падараваў ікону з подпісам, піша пінскі "Мясцовы час".

Маладзечанская "Рэгіянальная газэта". Студэнт Рыгор Куксіновіч перадаў Вялейскаму краязнаўчаму музэю сем кніг Ігната Ходзькі, выдадзеных у Варшаве і Вільні ў 19 стагодзьдзі. У музэі кажуць, што гэта сэнсацыя. Такой колькасьці кніг клясыка польскай літаратуры ураджэнца Вялейшчыны, няма ні ў водным кнігазборы Беларусі, нават у Нацыянальнай бібліятэцы. Распавядае Марына Сьліж:

(Сьліж: ) "Рыгор Куксіновіч – студэнт-завочнік культуразнаўчай пэдагогікі Беластоцкага ўнівэрсытэту. Пры праходжаньні практыкі ён заняўся пошукам у Польшчы кніг Ігната Ходзькі. Спачатку з дапамогай палякаў набыў тры кнігі, потым былі пошукі праз Інтэрнэт, знайшліся яшчэ чатыры кнігі. Частку кніг для вілейчан выкупіла "Вспулнота Польска", частку – доктар Ян Леанчук".

"Бітву за Маскву выйгралі беларусы", паведамляе "Витебский курьер". На тушынскім аэрадроме ў Маскве ўпершыню прайшоў этап Кубку Эўропы па паветраным боі на радыёкіруемых самалётах-копіях часоў Другой ўсясьветнай вайны "Бітва за Маскву". Першае і другое месца занялі каманды Барысава і Віцебска. 7-9 чэрвеня чарговы этап Кубка Эўропы праходзіць у Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG