Паводле адваката, падсудны атрымаў лісты, накіраваныя яму з волі, у якіх ягоныя калегі і прыхільнікі просяць яго спыніць галадоўку і захаваць жыцьцё. Ён сказаў адвакату, што згаджаецца выйсьці з сухой галадоўкі, каб удзельнічаць у судовым разборы. Якраз магчымасьць праводзіць сухую галадоўку больш за два тыдні выклікала недавер, паколькі дактары лічаць гэта немагчымым. Надзея Станкевіч гаворыць з гэтай нагоды: гэта выглядае так, што яму ўліваюць вадкасьць, ставячы кропельніцы, а сам ён ня п’е.
У чацьвер ён знаходзіўся пад кропельніцай амаль цэлы дзень. Дарэчы, сябры лічаць, што яму ўратавалі жыцьцё, калі ён двойчы страціў прытомнасьць, і яму ставілі кропельніцу ў турэмнай мэдчасьці.
Паводле адваката, Аўтуховіч казаў, што афіцыйна пісьмова паведаміць начальніку турмы аб выхадзе з сухой галадоўкі. Яна зазначае, што лечаць яго як могуць, турма спэцыяльна для яго закупіла дадаткова лекі, і мэдычная дапамога ў яго скаргаў не выклікае. Нагадаем, што ў панядзелак Аўтуховіча агледзеў кансыліюм дактароў абласнога шпіталю, але ён ад шпіталізацыі адмовіўся.
У дачыненні да М.Аўтуховіча распачата крымінальная справа, якая прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці. Абвінавачаньне грунтуецца на тым, што за два гады і два месяцы прадпрымальнік недаплаціў 679 млн. рублёў падаткаў. Раней на М.Аўтуховіча накладаліся штрафныя санкцыі з фармулёўкай "за парушэньне касавых апэрацый".