Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зьбіраюць подпісы пад зваротам да “вялікай васьмёркі”


Паўло Зуб’юк, Кіеў

Збор подпісаў, які адбываецца ўва ўсёй Украіне, каардынуе Рух беларускай салідарнасьці “Разам”. Расказвае кіраўнік руху Мікола Ільін, які некалькі дзён назад удзельнічаў у галадоўцы беларускай моладзі:

(Ільін: ) Беларусы цяпер не ўплываюць на собскі лёс, на лёс сваёй краіны. У Беларусі пачаўся сапраўдны этнацыд, пачаліся рэпрэсіі супраць незалежна думаючых людзей. І гэта ўсё шчыра і адкрыта падтрымлівае Крэмль і асабіста Пуцін. Пасьля нібыта прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся у Беларусі, Пуцін неаднаразова казаў, што Беларусь павінна падпісаць саюзную дамову. І апошнім часам ён пачаў наўпрост шантажаваць афіцыйны Менск, у тым ліку цэнамі на газ. Цяпер ва Ўкраіне пачаўся збор подпісаў пад зваротам, у якім украінскія грамадзяне заклікаюць удзельнікаў і кіраўнікоў саміту “вялікае васьмёркі”, што будзе праходзіць у Санкт-Пецярбурзе ўлетку, ня ехаць на гэты саміт, ня ўдзельнічаць ў ім, пакуль Расея не адмовіцца ад тыранічнай ідэі ў дачыненьні да Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG