Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За зьдзек з дэмакратычнай апазыцыі – крымінальная адказнасьць


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы групе былых супрацоўнікаў камуністычнай службы бясьпекі прад''яўленыя абвінавачаньні ў “камуністычным злачынстве” – зьдзеках з актывістаў дэмакратычнай апазыцыі. Былым афіцэрам, якія парушылі закон, пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня.

Дагэтуль у большасьці працэсаў супраць былых супрацоўнікаў камуністычных спэцслужбаў іх абвінавачвалі ў непасрэдным зьбіцьці арыштаваных апазыцыянэраў нагамі, дубінкамі, рукаяткай пісталету, ці, скажам, у выстаўленьні арыштаваных у адной ніжняй бялізьне ў акно сьледчага ізалятару ўзімку.

Аднак ня толькі гэта было злачынствам – пяцёра былых афіцэраў службы бясьпекі адкажуць за тое, што ў 1982 годзе, калі ў краіне было ваеннае ваеннага становішча, у часе шматгадзінных допытаў пазбаўлялі арыштаваных актывістаў “Салідарнасьці” ежы і вады, пагражалі звальненьнем з працы, пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў, рэпрэсіямі супраць блізкіх сваякоў.

Паводле пракурораў з Інстытуту нацыянальнай памяці, гэта былі злачынныя дзеяньні нават паводле дэкрэту аб ваенным становішчы. Былы апазыцыянэр Марак Круль кажа:

(Круль: ) “Мы на 100% упэўненыя, што за зьдзейсьненае ў тыя часы гэтыя людзі павінны адказаць, бо яны паступалі тады насуперак годнасьці”.

Між тым, у Польшчы працягваюцца праверкі мінулага цяперашніх супрацоўнікаў паліцыі. Паводле віцэ-прэм''ера і міністра ўнутраных справаў Людвіка Дорна, у службах вольнай Польшчы ня могуць працаваць тыя, хто калісьці зьбіваў дэманстрантаў і выкарыстоўваў сілу супраць апазыцыянэраў у часе допытаў.

(Дорн: ) “Ідэя разьвітацца з тымі, хто ў камуністычныя часы выконваў важныя функцыі ў апараце рэпрэсіяў, а цяпер працягвае працаваць у паліцыі, цалкам лягічная. Але ніякай “разьні немаўлятаў” ня будзе. Той, хто, напрыклад, быў толькі тэхнічным супрацоўнікам, можа спаць спакойна”.

Паводле былых актывістаў “Салідарнасьці”, судовыя працэсы над іхнымі былымі катамі маюць сэнс перадусім тады, калі яны пакажуць цяперашнім паліцыянтам і супрацоўнікам спэцслужбаў, што нельга ніколі, ні пры якім рэжыме, парушаць закон і паступаць немаральна, бо за гэта раней ці пазьней прыйдзецца адказаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG