Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнігаве адбылося набажэнства на беларускай мове


Паўло Зубюк, Кіеў Архіярэйская літургія на беларускай мове адбылася дзякуючы імкненьням сьвятароў Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага патрыярхату, якая на пачатку 1990-х гадоў абвясьціла незалежнасьць ад Расейскае Праваслаўнае Царквы. Украінскія сьвятары лічаць, што чарнігаўскія беларусы, а іх у горадзе жыве больш за 12 тысячаў, павінны мець права на набаженства на роднай мове.

Распавядае пратаярэй Яўген Арда:

(Арда): Сёньня адбылася ўрачыстая падзея ў жыцьці беларускае дыяспары ва Ўкраіне. Упершыню адбылася архіярэйская літургія на сьвята сьвятое прасьветніцы Беларусі Ефрасьніі Полацкай. Службу сужыў сумскі і чарнігаўскі епіскап УПЦ Кіеўскага патрыярхату Мефодзій у суправадзе пратаярея айца Яўгена Арды, вылучанага для беларускіх парафій Украіны. Быў таксама рукапакладзены на дыякана Сяржук Горбік, беларус. Быў таксама затверджаны план адраджэньня беларускага праваслаў’я ў лоне УПЦ КП. У планах – пераклады царкоўнае літаратуры, пабудова беларускага храма у Чарнігаве. Беларусы цяпер маюць цалкам сфармаваны праваслаўны клір ва Ўкраіне. Жыве Беларусь!”

Спадар Арда таксама паведаміў, што группу гомельскіх вернікаў, якія ехалі да Чарнігава з бел-чырвона-белай харугвай, не прапусьцілі беларускія мытнікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG