Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Хадыка: "Галадоўка – прыкмета бясьсільля"


Радыё Свабода Фрагмэнт новай перадачы сэрыі “Экспэртыза Свабоды”.

(Карбалевіч: ) "Галадоўка як акцыя палітычнага, грамадзкага альбо асабістага пратэсту даўно вядомая і шмат выкарыстоўваецца ў розных краінах. Безумоўна, гэта скрайняя форма барацьбы. І людзі зьвяртаюцца да яе ў надзвычайнай сытуацыі. Але ў Беларусі яна ўжо становіцца штодзённай справай. Чым гэта тлумачыцца? Гэта прыкмета чаго: сілы, бясьсільля, зацятасьці, адсутнасьці іншых сродкаў абароны — ці чаго іншага?"

(Хадыка: ) "У любым выпадку, гэта прыкмета бясьсільля ў пэўным сэнсе. Бо няма іншых спосабаў супрацьстаяць гвалту, несправядлівасьці ўлады. Тое, што апошнім часам у Беларусі пачасьціліся такія выпадкі, ёсьць доказам таго, што нашая ўлада ня мае ніякага акароту ў сваіх рэпрэсіўных захадах. Найперш раздражненьне ўлады выклікаюць маладыя людзі, якія мужна супрацьстаяць таталітарнай сыстэме ў Беларусі. Безумоўна, галадоўка — вельмі рызыкоўны сродак, бо можа нанесьці шкоду здароўю і нават жыцьцю чалавека. Але я нічога не магу сказаць, калі матывацыя гэтых людзей носіць палітычны характар. Яшчэ можна спрачацца наконт мэтазгоднасьці эканамічных галадовак. А палітычныя галадоўкі — гэта відавочная прыкмета нездароўя ў грамадзтве". (Чытаць увесь тэкст перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG