Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія з экалягічных праблемаў найбольш вострыя для Беларусі?


Радыё Свабода Якія з экалягічных праблемаў найбольш вострыя для Беларусі? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску наша карэспандэнтка.

(Юнак: ) “Экалягічная праблема? Мабыць, Чарнобыль. Іншых праблемаў я ня бачу, бо вельмі вялікая забруджанасьць на тэрыторыі ўсёй краіны”.

(Спадар: ) “Загазаванасьць гораду з-за аўтамабіляў — самая вялікая праблема”.

(Юначка: ) “У нас мноства сьметнікаў на Магілёўскай шашы, адзін ужо такі вялікі, што ў мяне з акна відаць, а перапрацоўчага заводу не будуюць. У мяне ў раёне заводы пабудаваная з алюміневай вытворчасьцю, а я там жыву”.

(Карэспандэнтка: ) “Якія экалягічныя праблемы найбольш вострыя для Беларусі?”

(Спадар: ) “Вы разумееце, я жыву на лецішчы, мне там вельмі добра, ніякай экалёгіі мне там не патрэбна. Мы там зь пісьменьнікамі жывем, паветра добрае, і мы ўсё гэта хвалім”.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што наступствы чарнобыльскай аварыі. Гэта самая вялікая праблема. І я думаю, што гэта ня толькі нашая праблема”.

(Спадар: ) “Загазаванасьць вялікая ў гарадах, а ў вёсках нармалёва”.

(Спадарыня: ) “Самая вялікая праблема — гэта праблема непасрэднага атачэньня чалавека. Гэта праблема паветра, праблема брудных харчоў”.

(Спадар: ) “Па-першае, Чарнобыль і наступствы асушэньня балотаў. Мы цяпер адчуваем зьмену клімату, і як доўга гэта будзе працягвацца — невядома. Але факт той, што трэба падымаць узровень грунтовых водаў, трэба аднаўляць балоты. І тады, можа, мы нечага й дасягнем, тады, можа, і рыба дохнуць перастане”.

(Карэспандэнтка: ) “Якія з экалягічных праблемаў найбольш вострыя для Беларусі?”

(Юнак: ) “Я думаю, што забруджваньне паветра й вады. Агульная загазаванасьць і няякасная пітная вада. Магчыма, што й Чарнобыль ня гэтак актуальны”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што ўсё ж-такі Чарнобыль — асноўная праблема. Я думаю, што яна і існуе таму, што на яе заплюшчваюць вочы, робяць выгляд, што яе няма. І таму гэта трывожна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG