Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў "Варты маўчаньня" папярэдзілі за чытаньне Бібліі


Радыё Свабода, Берасьце У судзе Ленінскага раёну Берасьця сёньня разглядалася справа ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці зь сябрамі “Маладога фронту”, якія адчуваюць перасьлед уладаў.

Трох удзельнікаў акцыі, якая мела назоў “Вахта маўчаньня” (Юрасю Бакуру, Юрасю Кліменка і Натальлі Касьцюковіч), вынесенае папярэджаньне на падставе складзеных міліцыянтамі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэньні. Гэтае правапарушэньне міліцыянты ўбачылі ў тым, што маладыя людзі на плошчы Леніна чыталі Біблію. Такім чынам яны нібыта парушылі "правілы правядзеньня рэлігійных сходаў".

У адносінах да яшчэ двух затрыманых сёньня раніцай удзельнікаў акцыі (Натальлі Харытанюк і Андрэя Шарэнды) разгляд справы ў судзе быў спынены, бо міліцыянты ня здолелі давесьці, што гэтыя асобы таксама трымалі Біблію ў часе знаходжаньня на галоўнай плошчы гораду.

Акцыя “Вахта маўчаньня” на плошчы Леніна ў Берасьці цягнулася без перапынку 24 гадзіны і скончылася апоўдні 1 чэрвеня. Удзельнікі акцыі ўвесь гэты час зьмянялі адзін аднаго. Агулам у акцыі бралі ўдзел каля пяцідзесяці чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG