Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільмы В.Дашука ідуць у ЗША, “New York Times” публікуе рэцэнзію


Валер Каліноўскі, Прага “Беларусь: партрэт абсалютнай карупцыі ўлады”,– пад такой назвай “New York Times” сёньня публікуе рэцэнзію на дакумэнтальныя фільмы беларускага рэжысёра Віктара Дашука “Ноч доўгіх нажоў” і “Рэпартаж з клеткі для трусоў“, якія ідуць у нью-ёрскім кінатэатры “Pioneer Theater”. Са зьместам рэцэнзіі вас пазнаёміць наш карэспандэнт.

У абодвух дакумэнтальных фільмах Віктар Дашук крытычным вокам глядзіць на Аляксандра Лукашэнку, нядаўна пераабранага прэзыдэнтам Беларусі. Аднак у фільме “Ноч доўгіх нажоў” аўтар больш увагі надае маральна сапсаванай прыродзе савецкай улады. Вывучаючы савецкіх лідэраў ад Леніна да Гарбачова, спадар Дашук сьцьвярджае, што беларусы заўсёды былі саўдзельнікамі ўласнага ўціску, гатовымі да самаахвяраваньня, і мелі патрэбу ў моцнай руцэ.

Гэтая крытыка ўласнага народу, цынічная і сумная адначасова, надае моцны рэзананс гэтаму фільму.

Менш філязофскі, але ня менш турбуючы фільм “Рэпартаж з клеткі для трусоў“ паказвае рэаліі жыцьця ў Беларусі, выкрывае лёс тых, хто супрацьстаяў прэзыдэнту. Пабудаваны на галасах беларускіх грамадзян, уключна з ашалелымі ад гора сваякамі мёртвых альбо зьніклых палітыкаў і журналістаў, фільм выяўляе жахлівыя сцэны гвалту над нявіннымі беларусамі.

“За маіх дзяцей!”, – такія словы гаворыць у кінакамэру параненая жанчына, па твары якой сьцякае кроў. Гэта ня самая жудасная карціна ў фільме. Самая жудасная, відаць, – у сцэне рытуальнага ўкрыжаваньня сабакі. Але гэта несумненна ўзьдзейнічае.

Фільмы былі зьнятыя на кінаплёнцы, але у Нью-Ёрку паказваюцца ў відэазапісе, вывезеным зь Беларусі кантрабандай.

Разам гэтыя дзьве дакумэнтальныя стужкі паказваюць трагічнае ўяўленьне адным чалавекам сваёй радзімы, якое нават стала плачам, выкліканым свавольлем і агідай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG