Ад канца красавіка юрысты адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі змагаюцца за тое, каб статус санаторыю “Беларусь” у Юрмале застаўся ранейшы. Аднак днямі палата грамадзянскіх справаў Вярхоўнага суду Латвіі патрабаваньне прадстаўнікоў прэзыдэнцкай адміністрацыі зьняць арышт з санаторыю адхіліла. У канцылярыі Вярхоўнага суду Латвіі мне не ўзяліся сказаць, калі менавіта будзе абвешчаны канчатковы вэрдыкт. Аднак у ведамстве не выключаюць, што Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, якое валодае ўстановай, можа страціць гэты аб’ект. Галоўны лекар санаторыю Алена Лапатка мяркуе, што канфлікт будзе вырашаны для Беларусі станоўча.
(Лапатка: ) “Гэта пытаньні, якіх мы не вырашаем. Мы прымаем тых, хто адпачывае, ствараем умовы дзеля таго, каб людзям было добра. Па-ранейшаму прадаюцца пуцёўкі, ніякай надзвычайнай сытуацыі няма. Таму нічога радыкальна ня зьменіцца: санаторый існаваў і будзе існаваць”.
(Карэспандэнт: ) “Пры любым гаспадару?”
(Лапатка: ) “У нас гаспадар адзін — Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта РБ. Таму ўсё будзе добра”.
Санаторый “Беларусь” быў уцягнуты ў спрэчку ў 2002 годзе, калі кампанія “T.E.K. Group LLC USA” падпісала дамову з латвійскай кансультацыйнай фірмай на інфармацыйныя паслугі. Неўзабаве адбылася іхная першая сумесная ўгода з адміністрацыяй прэзыдэнта Беларусі аб фінансаваньні закупак нафты ў Расеі. Атрымальнікам сыравіны была вытворча-гандлёвая фірма “Белая Русь”. Аднак пасьля затрыманьня Галіны Жураўковай, якая асабіста апекавалася фірмай, летась прадпрыемства збанкрутавала (Жураўкова ды іншыя кіраўнікі “Белай Русі” па адным з пунктаў якраз вінаваціліся ў фінансавых махінацыях пры пастаўках нафты ў Беларусь з Расеі). Супрацоўніцтва “T.E.K. Group LLC” і “Белай Русі” было заўчасна згорнутае, а ўкладзеныя ў праект сродкі былі рэалізаваныя толькі часткова. У адпаведнасьці з дамовай, цяпер афшорная кампанія спрабуе вярнуць грошы праз суд — але ўжо з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. А для забесьпячэньня пазову быў накладзены арышт на маёмасьць Беларусі ў Латвіі — санаторый “Беларусь” у Юрмале. Пасьля некалькіх спробаў прэзыдэнцкіх юрыстаў аспрэчыць вэрдыкт, 26 траўня Вярхоўны суд Латвіі пакінуў заклад у сіле. Гэта азначае, што пры ўдалым для афшорнай кампаніі выніку яна можа атрымаць ва ўласнасьць нерухомасьць, рынкавы кошт якой ацэньваецца на 20 мільёнаў даляраў.
Прадстаўнікі беларускіх турфірмаў, якія арганізуюць адпачынак у Латвіі, лічаць, што зьмена гаспадара санаторыю “Беларусь” нават і не пашкодзіла б: як выказалася адна з турапэратарак, там усё дыхае савеччынай.
(Супрацоўніца турфірмы: ) “Там вельмі добрая лячэбная база. Прычым, яна нядрэнна захавалася, там сапраўды добрая апаратура, добрыя працэдуры, але там усё па-савецку. І абслугоўваньне савецкае, як у нашых санаторыях. Не, ня груба, але проста няма такога, як у заходніх гатэлях, — пастаянная ўсьмешка на твары”.
Санаторый “Беларусь” месьціцца на беразе Балтыйскага мора ў самым цэнтры Юрмалы, у Булдуры. Комплекс складаецца з 11-павярховага будынку й 2-павярховага спальнага корпусу й мае ўласную мэдычную базу. За некалькі мэтраў ад санаторыю — пляж, а кліентам прапануецца комплексны адпачынак, разам зь лекаваньнем.