Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларускі адказ на F-16”


Аляксей Дзікаівцкі, Варшава Такі загаловак мае артыкул у аўтарытэтным польскім штодзёньніку “Rzeczpospolita”. Газэта піша, што супрацьракетныя комплексы S-300, пастаўка якіх у Беларусь з Расеі напярэдадні скончылася, насамрэч застаюцца расейскай зброяй, якая скіраваная супраць НАТА.

“Rzeczpospolita” піша, што ў ваколіцы Берасьця быў дастаўлены ўчора апошні транспарт з расейскімі супрацьпаветранымі ўстаноўкамі 3RK-S300, якія празь некалькі дзён будуць “гатовыя, каб зьбіваць самалёты”.

Штодзёньнік адзначае, што зброя, кошт якой 13 мільёнаў даляраў, была перададзеная Беларусі Расеяй бясплатна, а неафіцыйна вядома, што такіх установак Менск атрымаў ад Масквы 24.

“Супрацьракетныя комплексы маюць быць адказам Беларусі на польскае ўзбраеньне – перадусім на тое, што яшчэ сёлета Польшча атрымае першыя з 48 набытых раней у ЗША сучасных вайсковых самалётаў F-16.

Міністэрства абароны Польшчы пакуль не камэнтуе гэтыя падзеі, аднак цікавыя камэнтары ў гэтай справе аглядальнікаў самой газэты.

“Можна, канешне, не надаваць увагі гэтай падзеі і абвінаваціць ва ўсім Аляксандра Лукашэнку, які ўжо даўно, а асабліва ў чаcе мінулых выбараў, спрабуе палохаць беларусаў нібыта пагрозай, агрэсіяй з боку Польшчы, НАТА і яшчэ бог ведае каго. Але ня трэба сябе падманваць: комплексы S-300, хаця фармальна і перададзеныя Беларусі , застаюцца расейскімі ў тым сэнcе, што будуць часткай агульнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны, пабудова якой якраз цяпер завяршаецца. Рашэньне аб перадачы зброі Менску добра ўпісваецца ў міжнародную стратэгію Масквы. Масквы, якая з аднаго боку адчувае сябе настолькі моцнай, што спрабуе дыктаваць сьвету свае ўмовы энэргетычнай бясьпекі, а з другога – надзвычай нэрвова рэагуе на ўсялякія, часам толькі ўяўныя пагрозы: на чуткі пра разьмяшчэньне ў цэнтральнай Эўропе часткі амэрыканскага супрацьракетнага шчыта, ці прыняцьця у НАТА Украіны”, – піша аглядальнік газэты Славамір Папоўскі.

Паводле яшчэ аднаго камэнтара, справа перадачы Беларусі сыстэмаў S-300 можа быць зьвязаная з жаданьнем Расеі празь Менск прадаць гэтыя ўстаноўкі далей у Іран.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG