Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускаму таварыству ў Іркуцку – 10 гадоў


Ганна Сурмач, Прага Сёньня спаўняецца 10 гадоў Іркуцкаму таварыству беларускай культуры імя Чэрскага, аднаму з найбольш актыўных і вядомых беларускіх аб’яднаньняў у замежжы.

Да свайго першага круглага юбілею Таварыства прыйшло з важкімі набыткамі – так лічыць закладальнік і нязьменны старшыня Таварыства Алег Рудакоў:

(Рудакоў: ) "На сёньняшні я магу з годнасьцю сказаць, што ў Іркуцку, Іркуцкай вобласьці і наагул у Прыбайкальлі даволі добра ведаюць пра беларускую культуру, пра беларускі народ.

Мы маем сваю сядзібу ў цэнтры гораду, маем свой Музэй-майстэрню беларускіх аб''яднаньняў у замежжы, таварыства беларускай культуры "Беларуская хатка", бібліятэку беларускай літаратуры. Ніводнае з нацыянальна-культурных аб''яднаньняў, якія існуюць у Іркуцку, а іх тут недзе 47, ня маюць такой прысутнасьці.

У нас дзейнічаюць 16 розных ансамбляў, фальклёрных і танцавальных гуртоў. У нас ёсьць шмат такіх, як бы сказаць "ноў-гаў", навінак, якія іншыя культурна-нацыянальныя цэнтры ня маюць.

Цяпер мы пачынаем юбілейны Тыдзень беларускай культуры, ён адчыніўся 23 траўня. Першым мерапрыемствам сталася ўрачыстае адкрыцьцё Тыдня, была падрыхтавана выстава "Беларусы Прыбайкальля" у абласным Цэнтры народнай творчасьці. Там было прадстаўлена рознае ўжытковае мастацтва, ёсьць ручнікі, якім па 100 – 150 гадоў. Ёсьць і сучасныя вырабы. Напрыклад, адна наша дзяўчына прадставіла на выставе жаночую сумачку зь беларускімі абярэгамі і сумачку для мабільнага тэлефону зь беларускім арнамэнтам.

29 траўня адбыўся паказ беларускага фільма " Акупацыя. Містэрыі".

30 траўня мы правялі паседжаньне літаратурна-гістарычнага клюбу "Спадчына".

31 траўня – у дзень народзінаў нашага таварыства, у Доме дружбы пройдзе афіцыйны прыём для сяброў нашага таварыства.

3 чэрвеня ў Тэатры юнага гледача адбудзецца абласны конкурс-фэстываль "Гучы, гоман беларускі!". Гэты фэстываль праводзіцца ўжо чацьвёрты год".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG