Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежная прэса абмяркоўвае стратэгічныя мэты апазыцыі


Вячаслаў Кулік, Менск У сьвежым нумары тыднёвіка “Белорусы и рынок” экспэрты разважаюць над сутнасьцю прынятых дэмакратычнымі сіламі дакумэнтаў. Паведамляецца, што ў бліжэйшыя два гады аб’яднаная апазыцыя будзе дамагацца вяртаньня дэмакратыі ў Беларусь. Для гэтага вызначаны выканаўчая й каардынацыйная структуры кампаніі “За свабоду!”. Выканкам утвараецца на базе перадвыбарчага штабу Аляксандара Мілінкевіча.

“Чаўнакам” ізноў пагражае мытня” – такі загаловак мае артыкул у рубрыцы “Малы бізнэс”. Аўтар – старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка – разважае наконт магчымых наступстваў пасьля абмежаваньняў на ўвоз тавараў з трэціх краінаў.

Чаму беларуская тэма не прысутнічала на саміце Расея-Эўразьвяз 25 траўня ў Сочы? Дасьледаваньне гэтага пытаньня – на старонках “БелГазеты”.

У некалькіх іншых артыкулах “БелГазеты” сёньня аналізуецца штогадовае пасланьне кіраўніка краіны да парлямэнту й народу. Журналісты зьвярнулі ўвагу на тое, што ў 2005 годзе пасланьне называлася “Наперадзе у нас – маштабная працы!”, а цяпер – “У росквіце Радзімы – дабрабыт усіх!”. “І што ж нас чакае наперадзе?”, – задае пытаньне газэта.

Іншыя тэмы тыднёвіка: “Арабскія матывы беларускай фінансавай палітыкі”; “Якая ацэнка працы беларускіх палітыкаў і чыноўнікаў паводле крытэрыяў Міжнароднага валютнага фонду?”

Беларусь умацоўвае пункт пропуску “Макраны”, што на мяжы з Украінай, паведамляе тыднёвік “Вечерний Брест”. Сюды ўжо дастаўленая рэнтген-устаноўка для праверкі грузавікоў, хутка будзе працаваць сыстэма відэанагляду. Журналісты таксама даведаліся, што цяпер шэсьць памежнікаў з гэтага беларускага аддзяленьня ўтрымліваюцца пад сьледзтвам і ня ўдзельнічаюць у ахове мяжы.

Учора ў Бабруйску спэктаклем “Агні роднага гораду” тэатар Дуніна-Марцінкевіча разьвітаўся з гледачамі да восені. Як паведамляе “Бобруйский курьер”, у будынку ўжо некалькі месяцаў рамонт, а цяпер дайшла чарга ратаваць сцэну. Паводле газэты, артысты ўлетку імкнуцца не застацца без заробку – у лягерах, санаторыях ды летніках яны пакажуць новую казку “Прыгоды ката Васіля”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG