Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнэдыкт XVI наведаў дом у Вадавіцах, дзе нарадзіўся Ян Павал Другі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня, у трэці дзень пілігрымкі ў Польшчу папа Бэнэдыкт XVI наведаў Вадавіцэ – родны горад свайго папярэдніка Яна Паўла Другога.

“Дзякуй”, – гэтае слова скандавалі каля 30 тысячаў жыхароў Вадовіц і пілігрымаў, якія прыйшлі на цэнтральную плошчу горада, каб сустрэцца з Бэнэдыктам XVI.

(Дзівіш: ) “Мы вітаем цябе таксама сардэчна, як заўсёды віталі Яна Паўла другога – нашага вялікага земляка”, – сказаў, вітаючы пантыфіка, біскуп кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш.

У сваю чаргу Бэнэдыкт XVI дзякаваў жыхарам Вадовіц за цёплы прыём – прысутныя трымалі транспаранты з надпісамі па-нямецку і па-італьянску: “Сардэчна вітаем”, “Мы цябе любім”, “Польшча заўсёды верыць”.

(Бэнэдыкт XVI: ) “На шляху маёй пілігрымкі па сьлядох Яна Паўла Другога я ня мог не наведаць Вадавіцэ”.

Папа наведаў дом, у якім нарадзіўся Ян Павал Другі. Заўтра пантыфік накіроўваецца ў Асьвенцім – гэты візыт лічыцца адной з найбольш важных падзеяў пілігрымкі, а перад гэтым адслужыць імшу каля Кракава, дзе будуць таксама і беларусы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG